Search
Generic filters

Сардэчна запрашаем у Рыгу

Рыга – горад ля мора, і з цэнтра вы можаце за паўгадзіны дабрацца да пляжа Вэцакі ці аднаго з пляжаў Юрмалы. Білет у адзін бок будзе каштаваць ад 80 цэнтаў да паўтара еўра.

Рыжане звычайна гавораць на 2-3 мовах – латышскай, рускай, англійскай. Гэта дапаможа вам ў першапачатковай адаптацыі. Але мы раім з першага дня пачынаць вучыць латышскую. Нават некалькі простых фраз зробяць вас крыху сваім – латышы дужа шануюць, калі замежнікі спрабуюць гаварыць па-латышску.

У параўнанні з Менскам, у Рызе вуліцы вужэйшыя, ровараў больш, а людзей менш. Жывецца тут павольна і спакойна. Латышы любяць адпачываць на прыродзе, таму ў па выходных улетку на вуліцах Рыгі могуць шпацыраваць амаль толькі адны турысты.

Рака Даўгава дзеліць Рыгу на дзве часткі. Выбіраючы месца для жыцця, не забывайце і пра гэты аспект. Калі праца на адным беразе Даўгавы, а дом і школа – на іншым, трэба ўлічваць, што на пад’ездзе да мастоў бываюць заторы.