Search
Generic filters

Сартаванне смецця

Пахаванне несартаванага бытавога смецця становіцца ўсё даражэйшым, і самакіраванне імкнецца ўсё больш матываваць рыжан сартаваць адкіды. З 2022 года ўстаноўка і абслугоўванне кантэйнераў выкарыстанай упакоўкі (пластык, кардон, метал, шкло) у дварах – цалкам бясплатна. Важна выконваць інструкцыі, указаныя на кантэйнеры. Калі жыхары няправільна сартуюць смецце, кантэйнер будзе дададзены да несартаванага бытавога смецця, за якое трэба плаціць. У некаторых дварах устаноўлены таксама кантэйнеры для сартавання біялагічнага смецця (кампоста).

Даведнік па сартаванні смецця ў Рызе (на латышскай)

У Латвіі працуе сістэма дэпазіту упаковак напояў. Гэта значыць, што на касе да цаны напою ў пластыкавай/шкляной бутэльцы або бляшанцы дадаюцца 10 цэнтаў. Гэтыя бутэлькі (пустыя і не здушаныя, з дэпазітным знакам і штрыхкодам) можна здаць у тараматах, атрымаўшы ўзамен чэк, які можна атаварыць у краме, пры якім знаходзіцца тарамат.

Важна! Тараматы ў Латвіі прымаюць толькі ўпакоўку, маркіраваную мясцовым дэпазітным знакам. У Рызе нельга здаць бутэльку, набытую, напрыклад, у Вільні ці Берліне, калі на ёй няма латвійскага знака. Бутэлькі без дэпазітных знакаў або са знакамі іншых краін можна выкінуць у адпаведны кантэйнер для сартавання адкідаў. Больш пра сістэму дэпазіту можна даведацца тут.