Персанальны код – гэта 11-значны нумар, пад якім вы занесены ў рэгістр жыхароў Латвіі і ў розныя базы дадзеных. Яго варта ведаць на памяць ці заўсёды мець пад рукой, таму што з гэтых 11 лічбаў пачнецца вашая гутарка з любым чыноўнікам, рэгістратарам у медцэнтры і фармацэўтам у аптэцы.
Электронны подпіс (eParaksts) – гэта ваш індывідуальны подпіс у электронным асяроддзі. Яна дазваляе аддалена і бяспечна падпісваць электронныя дакументы, а таксама з’яўляецца інструментам, які сведчыць вашу асобу ў лічбавым асяроддзі. Электронны подпіс вы атрымліваеце бясплатна і аўтаматычна ў момант атрымання ID карты замежніка, уцекача ці грамадзяніна Латвіі (захавайце ліст у прыкладзеным да ID карце канверце, пад сярэбраным квадратам – пінкоды вашага электроннага подпісу). Электронны подпіс адразу актыўны, не трэба нічога дадаткова рабіць для яго актывацыі.
Існуюць 3 спосабы паставіць электронны подпіс:
1) ID карта + счытвальнік + праграма eParakstītājs
каб падпісаць дакумент, націсніце “праверыць або падпісаць” і выконвайце ўказанні.
Або відэаінструкцыя
2) Сайт dokobit.lv + SMART ID
Відэаінструкцыя
3) eParaksts mobile
Відэаінструкцыя
Заяву ў дзяржаўную ці муніцыпальную службу можна падаць як асабіста, так і анлайн, напрыклад, праз сайт latvija.lv З чыноўнікамі сапраўды можна камунікаваць анлайн, і гэта бывае хутчэй і зручней, чым з дапамогай асабістых прыёмаў.
Вельмі раім прысвяціць адзін ці некалькі вечароў таму, каб вывучыць гэты сайт. Па некаторых працэдурах можна знайсці відэаінструкцыі ў сетцы – напрыклад, як падаць бальнічны ліст у VSAA на партале latvija.lv. І так, каб атрымаць кампенсацыю бальнічнага ў Латвіі, трэба падаць яго ў адпаведную службу.