Усяго ў Латвіі тры мабільныя аператары – Bite, LMT і Tele2. Набыць сім-карту, не прывязаную да вашага імя, можна ў салоне аператара, супермаркеце, кіёску Narvesen ці запраўцы. Паслугі будуць прадастаўляцца па перадаплаце.
У Bite тарыфы па перадаплаце арыентаваныя галоўным чынам на званкі, а вось уключанага інтэрнэту там у лепшым выпадку 100 мегабайт у месяц.
У Tele2 ёсць асобны брэнд картак па перадаплаце – Zeltazivtiņa або ZZ. Купіўшы картку, вы зможаце абраць тарыфны план, які лепш за ўсё падыходзіць пад вашыя запыты, і адразу ж падключыць яго. Падрабязнасці можна прачытаць тут. Дарэчы, безлімітны інтэрнэт тут самы танны – 2, 49 еўра ў тыдзень.
LMT таксама прапануе розныя тарыфныя платы па перадаплаце. Пачытаць пра іх вы можаце тут. І не хвалюйцеся, што на нешта забудзецеся! Падрабязныя інструкцыі, як падлучыць патрэбную паслугу, вы знойдзеце проста на канверце, у якім прадаецца сімка.
Папоўніць рахунак можна анлайн або набыўшы ў краме ці на запраўцы чэк для папаўнення. Вось магчымасці для розных аператараў: Bite, Tele2, LMT.