Search
Generic filters

Праца

Самыя папулярныя сайты для пошуку працы – ss.lv і cv.lv. Добра працуе так званае сарафаннае радыё, так што калі ў вас тут ужо ёсць знаёмыя, не саромейцеся расказваць ім, якую працу вы шукаеце і што ўмееце рабіць.

Таксама могуць быць карыснымі профільныя суполкі ў Facebook:

Работа в Латвии: актуальные вакансии!
Работа в Риге / Darbs Rīgā

У вакансіі павінны быць указаны назва кампаніі і зарплата да выліку падаткаў і не павінна быць абмежаванняў паводле полу, узросту, нацыянальнасці, наяўнасці дзяцей і іншых фактараў, якія не адносяцца да вашай кваліфікацыі.

У большасці выпадкаў для ўладкавання на працу трэба валоданне латышскай мовы на ўзроўні не ніжэй за А2, але ў сферы IT, на заводах і ў некаторых іншых выпадках гэта можа не патрабавацца. Аднак, калі на працы вы будзеце камунікаваць з мясцовымі кліентамі, дык без валодання латышскай не абыйсціся.

Звычайна на падаткі сыходзіць каля траціны ўказанага у вакансіі заробку, але каб палічыць дакладней, можна скарыстацца адпаведным калькулятарам. У 2022 годзе мінімальная заработная плата ў Латвіі – 500 еўра (брута). У 2023 годзе яе плануецца падвысіць да 620 еўра. Каб вашыя падаткі былі ніжэйшымі, падайце працадаўцу падатковую кніжку.
Аб магчымасцях кар’ернага росту, якія надае дзяржава, можна пачытаць тут.