Хоць у першы час пасля пераезду ў Латвію (асабліва калі вы жывяце ў Рызе ці Даўгаўпілсе) вы можаце абысціся і без ведання латышскай, мы рэкамендуем пачынаць вучыць яе як мага хутчэй. Гэта дапаможа вам у інтэграцыі і ў перспектыве дадасць кар’ерных магчымасцяў. Інфармацыю аб бясплатных курсах дзяржаўнай мовы можна адсочваць тут. Калі вы атрымаеце статус беспрацоўнага, вы таксама зможаце вучыцца бясплатна. Скажыце свайму агенту, што вам патрэбны купон на моўныя курсы, і ён ці яна растлумачыць далейшы алгарытм дзеянняў. Курсы ад біржы працы праходзяць у фармаце “тры гадзіны ў дзень пяць дзён у тыдзень на працягу 6-8 тыдняў”. Як і астатнія курсы, яны могуць быць вочнымі і завочнымі, і вы самі можаце абіраць найбольш прыдатны для вас варыянт.
Платных курсаў вельмі шмат, і абраць канкрэтны навучальны цэнтр вы можаце тут і тут.
А з дапамогай вось гэтага сайта вы можаце вучыць мову самастойна.
Гугл-перакладчык, на жаль, не вельмі добра працуе з латышскай мовай. Яшчэ адзін варыянт – гэта сайт hugo.lv, але і з ім бываюць казусы. Каб павялічыць шанцы на поспех, раім карыстацца абодвума сэрвісамі і параўноўваць пераклады.
Вывучаць латышскую вам таксама дапамогуць навіны на яснай мове, якія выходзяць штодзень як у пісьмовым, так і аўдыёфармаце.