Пандэмія каранавіруса пакінула горад без вялікіх начных клубаў, але гэта не значыць, што тут немагчыма знайсці забаўкі амаль на любы густ. Калі ў вас не атрымалася, магчыма, вы не там шукалі. Першае правіла тусоўшчыка – у Старой Рызе адпачываюць толькі турысты. Жадаеце запальваць “як мясцовы” – адпраўляйцеся ва ўстановы Tallinas ielas kvartāls ці Aristīda Pagalms. Другое правіла – лепш за ўсё сачыць за навінкамі на Facebook Events.
У Рызе ёсць некалькі прафесійных тэатраў, Новым Рыжскім тэатрам кіруе адзін з найлепшых рэжысёраў Еўропы Алвіс Херманіс. Нацыянальная опера і балет працуюць на добрым прафесійным узроўні, з Рыгай супрацоўнічаюць многія зоркі сусветнага маштабу. Ёсць і тэатр, які ставіць спектаклі на рускай – Рыжскі рускі тэатр ім. М.Чэхава. На дзвюх мовах працуе лялечны тэатр.
Шмат культурных мерапрыемстваў, у тым ліку высокага ўзроўню, могуць быць даступныя бясплатна, асабліва ў летні час і ў святы. Для рэлакантаў і ўцекачоў мы зрабілі web-дадатак riga.events. Ён дапаможа знаёміцца з культурным жыццём сталіцы Латвіі. Зайдзіце на сайт, спампуйце прылажэнне і сачыце за навінкамі ў сваім тэлефоне.
Самыя папулярныя сайты продажу білетаў на спектаклі і канцэрты: bilesuparadize.lv і bilesuserviss.lv.
Апошні чацвер кожнага месяца – час мастацтва. Riga Last Thursdays – гэта серыя бясплатных мерапрыемстваў у мастацкіх галереях Рыгі. Дарэчы, у мемарыяльных музеях уваход бясплатны кожную апошнюю суботу месяца, а ў нацыянальных мастацкіх – у апошнюю нядзелю кожнага месяца.
Фільмы ў Латвіі паказваюць на мове арыгінала з латышскімі і (часцей за ўсё) рускімі субтытрамі. У Рызе кіно можна глядзець:
Splendid Palace – найстарэйшы і найпрыгажэйшы кінатэатр Рыгі.
Кінатэатры Apollo у гандлёвых цэнтрах.
Forum Cinemas
Сямейны кінатэатр Kinogalerija
Самы маленькі кінатэатр Рыгі – Kino Bize