Search
Generic filters

Дзіцячыя садкі і школы

І дзіцячыя садкі, і школы ў Латвіі бываюць дзяржаўныя і прыватныя. Чэргі ў муніцыпальныя садкі звычайна вельмі доўгія, і дзяцей у іх запісваюць літаральна адразу пасля нараджэння. Адпаведна, калі вам трэба ўладкаваць дзіця ў садок проста зараз, гэты варыянт адпадае з амаль што 100% верагоднасцю. Прыватныя садкі могуць каштаваць некалькі соцень еўра ў месяц, а ў муніцыпальных бацькі плацяць толькі за харчаванне каля 2 еўра ў дзень. Але з улікам таго, што ў Рызе і іншых гарадах не хапае месцаў у муніцыпальных садках, вы можаце атрымаць кампенсацыю за прыватны садок ці выплату, які частычна кампенсуе аплату няні.

Муніцыпальнае суфінансаванне прыватнага дзіцячага сада для дзіцяці ва ўзросце ад 1,5 да 4 гадоў складае 307,85 еўра ў месяц, а за дзіця 5-6 гадоў – 229,27 еўра ў месяц, суфінансаванне на аплату няні – 181,09 еўра ў месяц .

Зарэгістравацца ў спісе чакання, каб трапіць у муніцыпальны садок, можна на партале latvija.lv. А вось тут – карта і спіс прыватных дзіцячых садкоў Латвіі.

У школу ў Латвіі ідуць з 6 ці 7 гадоў, але перавага ў сямігодак. Бацькі не абавязаныя выбіраць школу, зыходзячы з месца жыхарства, але трэба ўлічваць, што ў выпадку недахопу месцаў прыярытэт будзе аддавацца тым, хто жыве ў мікрараёне, які адносіцца да той ці іншай школы.

Тут вы можаце даведацца падрабязнасці аб тым, як адправіць у школу першаклашку – як працуе сістэма мікрараёнаў, як калі падаваць заявы і г.д. А тут – спіс Рыжскіх школ і гімназій.